background

Фестываль жалудоў

24.10.2023

Сябры! У апошнюю нядзелю кастрычніка, 29.10.2023 у музеі Якуба Коласа пройдзе восеньскі фестываль вырабаў, казак і музыкі! Восеньскія дзіцячыя скарбы клічуць нас у парк, каб мы сабралі свае сямейныя ўражанні. Мноства інтэрактыўных пляцовак у залах музея створаць незабыўную атмасферу казачнай восені!

Вас чакае:

11:00-12:00 Майстэрні з прыроднымі матэрыяламі (3+)

🦔 11:00-11:30 Каштанавы вожык.
🌰 11:30-12:00 Сям'я жалудоў
🐭 12:00-12:30 Калыска для мышаня
🌾 12:30-13:00 Маляванне зярняткамі

🧺 11:00, 11:40 Музычна-казачныя гульні "Казкі з кошыка" (Кароткія добрыя песенькі для дзяцей і казкі-малюткі з музычнымі інструментамі (2-4 гады).

🍂 13:00 -14:00 Канцэрт "Восеньскі песняпад": песні у стыле рэп на вершы
Беларускіх паэтаў ад дзяцей
"Моль пад Мостам”, архаічна-народныя і сучасныя восеньскія  песні, Музыка неверагодных інструментаў (восеньскі космас)

На памяць кожны ўдзельнік атрымлівае памятны жолуд з дуба сям'і Якуба Коласа, які вы зможаце пасадзіць 🙌🏻🧡

Уваход: дзіцячы - 15 рублёў, дарослы - бясплатна