background

"І мара мая акрыляе..."

30.03.2023

“І мара мая акрыляе…”

Прэзентацыя кнігі вершаў “Лісты Магамеда” маладога азербайджанскага паэта Магамеда Гаджыева

 

4 красавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў “Лісты Магамеда” маладога азербайджанскага паэта Магамеда Гаджыева.

 Кніга пабачыла свет зусім нядаўна ў мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці». Малады літаратар жыве і працуе ў Беларусі. У зборнік вершаў увайшлі новыя вершы творцы і іх пераклады на беларускую мову выдатнымі беларускімі паэтамі – Таццянай Сівец, Юліяй Алейчанкай, Міколам Шабовічам, якія здолелі па-мастацку пранікнёна перадаць галоўныя матывы: захапленне каханай — у інтымнай лірыцы і любоў да чалавека і ўсяго свету — у філасофскіх вершах.

 

Вядучая вечара – Юлія Алейчанка, пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчыца.