background

“Інтэрактыўная карта. Разам з Мінскам у 2023”

03.01.2023

Сёння ў межах навагодняга квэсту Мінгарвыканкама “Інтэрактыўная карта. Разам з Мінскам у 2023” у музеі прайшоў майстар-клас па вырабу традыцыйнай лялькі мотанкі, якая не толькі ўпрыгожвала жыллё нашых продкаў ці была цацкай, але і з'яўлялася моцным памагатым у побыце беларусаў. Мотанка - увасабленне дабра, надзеі, любові і абароны ад злых сіл.
Майстрыха можа рабіць мотанку толькі ў добрым настроі, бо энэргія выканаўцы перадаецца да лялькі, акрамя ўсяго ў лялькі ніколі не можа быць імені, каб не патрывожыць душы продкаў, і не можа быць вачэй, каб не было суроцтва.
Цяпер наш музей пад надзейнай абаронай!