background

“Катастрофы прыродныя і людскія: праекцыя гістарычных крыніц”

26.04.2023

  • “Катастрофы прыродныя і людскія: праекцыя гістарычных крыніц”
  • “Катастрофы прыродныя і людскія: праекцыя гістарычных крыніц”

26 красавіка 2023 года ў працяг праекта "Простыя словы" адбылася лекцыя Алега Дзярновіча “Катастрофы прыродныя і людскія: праекцыя гістарычных крыніц”.
Дзярновіч Алег, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прапанаваў паразважаць пра існыя інтэрпрэтацыі гістарычных крыніц далёкіх часоў.
Што схаванае за апісаннем у крыніцах XV—XVIІI стст. стратаў і няшчасцяў цывільнага насельніцтва ў перыяд войнаў і грамадзянскіх катаклізмаў? Бесстаронняя фіксацыя, гнеў, пачуццё абурэння альбо бязмежны смутак? Пры апісанні бедстваў адныя з самых эмацыйных карцінаў, што ўражваюць чытачоў, гісторыкі ствараюць, распавядаючы пра распад сацыяльных сувязей, дэградацыю маральных норм і выпадкі канібалізму. За падобным наратывам могуць стаяць рэальныя падзеі. Але ці апраўдана заўжды безапеляцыйна ўспрымаць інфармацыю наратыўных крыніц як задакументаваны выклад фактаў?

Гісторык Алег Дзярновіч прапанаваў абмяркаваць катастрофы прыродныя і людскія на нашых тэрыторыях, не абмінулі ўвагай змены клімата, эпідэміі і, нават, канібалізм у наратыўных крыніцах таго перыяду.