background

Ліст да Коласа

27.02.2023

  • Ліст да Коласа
  • Ліст да Коласа
  • Ліст да Коласа

Тым часам Лісты да Коласа ідуць і ідуць. Пра што ж пішуць дзядзьку Якубу ўдзячныя нашчадкі праз стагоддзі?

-  Шмат гадоў таму вашы паэмы чытала мая бабуля, потым маці і бацька, а цяпер чытаю і я. Думаю, што пройдзе яшчэ шмат гадоў, наступіць новае стагоддзе, а вашыя творы будуць таксама папулярныя. Менавіта іх будуць чытаць мае дзеці і ўнукі. Атрымліваецца, вы – пісьменнік на ўсе стагоддзі, на бясконцасць!

-  Эх пракаціцца б з Костусем з горкі і пашыбаваць на рэчку. Хочацца лавіць ротам  сняжынкі, разглядаць шкляныя ад марозу галінкі бярозак і крыштальную роўнядзь ракі. Дзядзька Колас, чаму ў наш час амаль няма дзяцей на горцы зімой? Хіба праводзіць час дома за тэлевізарам цікавей?

-  Мне вельмі радасна ўсведамляць, што вы мой зямляк, што ў нас з вамі адна Радзіма, якую я таксама шаную і ганаруся тым, што я – БЕЛАРУС!

-  Натурам творчым блізкі Сымон-музыка. Прачыталі паэму на адным дыханні. Знайшлі ў інтэрнэце (ёсць такая з’ява ў ХХІ стагоддзі) спектакль, каб пабачыць Сымона на свае вочы.

- калі я навучуся добра чытаць па беларуску, то прачытаю "Сымона-музыку", а пакуль намаляваў скрыпачку, бо хачу навучыцца іграць на ёй.