background

“Літаратурная спадчына: Дастаеўскі і Беларусь”

09.02.2023

Дырэктар музея Ірына Мацяс прыняла ўдзел у рабоце круглага стала “Літаратурная спадчына: Дастаеўскі і Беларусь” у межах сустрэчы супрацоўнікоў літаратурных музеяў з нашчадкамі Ф.М. Дастаеўскага.

Па сведчанні Якуба Коласа, Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі, як і іншыя выдатныя рускія пісьменнікі і паэты - Пушкін, Лермантаў, Гогаль, Кальцоў, знаёмы яму былі толькі з чытання. У захопленай любові да найвялікшага з рускіх празаікаў Колас упершыню прызнаўся ў лісце да С. Гарадзецкага ад 3 снежня 1947 года: «Вышэй па таленту за Дастаеўскага ў свеце няма пісьменніка. Дастаеўскі наш, Дастаеўскаму, калі трэба, усё неабходна дараваць…». Гэтую захопленую ацэнку генія Колас паўтарыў і на апошняй старонцы свайго дзённіка: “Хацелася б, хоць і ў сне, сустрэцца з Дастаеўскім: на свеце няма пісьменніка, роўнага Дастаеўскаму”.