background

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы святкавалі сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. У акцыі "Дзясятка - за Коласа!" прынялі ўдзел навучэнцы сталічных каледжаў.

  • Міжнародны дзень роднай мовы

Хлопцы і дзяўчаты  пісалі дыктоўку па творы «Купальскія светлякі» з цыкла «Казкі жыцця» Якуба Коласа,удзельнічалі ў займальнай віктарыне.Усе паказалі добрае веданне беларускай мовы і атрымалі памятныя прызы.

Навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа атрымалі каштоўныя падарункі за першае месца ў нашым своеасаблівым лінгвістычным спаборніцтве. Віншуем!