background

Міжнароднае супрацоўніцтва музея

06.04.2023

  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея

5 красавіка ў Растоўскім абласным музеі выяўленчых мастацтваў адбылося адкрыццё выставы “Мастацкая Каласіяна – графіка: прыжыццёвыя партрэты Якуба Коласа. Мастацкія працы Сямёна Геруса». У прэзентацыі выставы бралі ўдзел: Цімохін Дзяніс Ігаравіч - кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Растове-на-Доне, Чарнышоў Ілля Мікалаевіч - трэці сакратар прадстаўніцтва МЗС Расіі ў Растове-на-Доне, Шаўчэнка Алена Іванаўна - прадстаўнік Міністэрства культуры Растоўскай вобласці , Калеснікава Яўгенія Міхайлаўна – дырэктар Данской дзяржаўнай публічнай бібліятэкі, Сазонава Ірына Анатольеўна - паэт, член праўлення Растоўскага рэгіянальнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі, прадстаўнікі Растоўскага абласнога аддзялення СГА «Саюз мастакоў Расіі», прадстаўнікі СМІ, супрацоўнікі музея, студэнты Растоўскага каледжа культуры. Падчас мерапрыемства прагучала інфармацыя пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, быў дадзены агляд прадстаўленых на выставе кніг з яго творамі, студэнты выканалі беларускі танец “Лявоніха”, удзельнікі прэзентацыі чыталі вершы паэта.

Фотаздымкі з імпрэзы