background

Міжнароднае супрацоўніцтва музея

28.10.2023

  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея
  • Міжнароднае супрацоўніцтва музея

Дэлегацыя музея Якуба Коласа вярнулася з Кітая, дзе ў межах праекта “Слова - радасць, слова - чары…” ў Цяньцзіньскім універсітэце замежных моў адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі і прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” да 100-годдзя выхаду ў свет.

Таксама было працягнута пагадненне аб супрацоўніцтве паміж установамі.

У Цяньцзіньскім універсітэце замежных моў існуе Цэнтр вывучэння Беларусі імя Якуба Коласа, таксама працуе кафедра беларускай мовы. Арганізавана выкладанне беларускай мовы як асобнай спецыяльнасці. У Цэнтры на пастаяннай аснове працуюць беларускія спецыялісты, якія, у тым ліку, сумесна з кітайскімі калегамі распрацоўваюць метадычныя дапаможнікі па беларускай мове і беларусазнаўстве, арыентаваныя на кітайскіх навучэнцаў. У 2018 годзе на тэрыторыі Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў быў усталяваны помнік народнаму пісьменніку Беларусі Якубу Коласу - гэта першы помнік беларусу ў Кітаі. 

Падчас првядзення акцыі, кітайскія студэнты прачыталі ўрыўкі з паэмы “Новая зямля”, а таксама на беларускай мове расказалі пра славутасці г. Цяньцзіня.

Асобная падзяка дырэктару Цэнтра вывучэння Беларусі імя Якуба Коласа, прафесару Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў, канд. пед. навук, дацэнту, Вользе Васільеўне Шахаб за дапамогу ў рэалізацыі міжнароднага пректа па папулярызацыі творчасці народнага паэта ў КНР і цёплы прыём. Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва.