background

Музейная ноч-2023

10.05.2023

 

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

ПРЭС-РЭЛІЗ

“Кола(с) часу…”

Міжнародная акцыя “Музейная ноч-2023”

20 мая 2023 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” з незвычайнай праграмай “Кола(с) часу”.

Менавіта яно − кола часу − з’яўляецца асноватворным фактарам у сусвеце, і ўсе падзеі чалавечага жыцця сплятаюцца ў ім у вялікі ўзор, які ўсталёўвае ідэальную раўнавагу. “Памятай: адзначана кожнаму чалавеку прайсці нейкі круг жыцця, і покі той круг не пройдзены, ніхто з яго не выйдзе”, – такімі думкамі Якуб Колас надзяліў Падарожнага ў сваёй п’есе “На дарозе жыцця”, і сам Паэт лічыў сябе сапраўдным  вандроўнікам у часе. Класік вельмі паважліва ставіўся да Часу, і, здавалася, у яго сутках было больш за 24 гадзіны і ён, як сапраўдны чараўнік, здолеў разгарнуць для нас “часаў шаты”.

У “Музейную ноч-2023” наведвальнікі музея змогуць стаць уладарамі своеасаблівага рухавіка часу, у адну і тую ж хвіліну знаходзячы магчымасць пагуляць, патанчыць, паслухаць музыку, стаць тэатралам, намаляваць карціну свайго лёсу, агледзець цікавыя выставачныя праекты і… калі над музеем пачне ўладарыць Час цемры, пад покрывам вясенняй ночы, ажыццявіць вандроўку па самых сакрэтных куточках музея.

Кола(с) часу…
Праграма свята, прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў

 

20 мая 2023 года

Час правядзення: 14.00 – 00.00

Кошт уваходнага білета з 14.00 да 00.00 – 6 бел. руб., дзеці да 7-і гадоў – уваход вольны

!Звярніце ўвагу!

На некаторыя мерапрыемствы – асобны кошт!

 

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (будынак і сядзіба)

 

Час гуляць!

14.00 – 19.00

Музейная сядзіба.

14.00 – 15.30 – выступленне тэатра пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу»

14.00 – 19.00 – магчымасць вырабу памятных магнітаў і значкоў для кожнага ўдзельніка мерапрыемства. 

 

Зона альтанкі.

15.00 19.00 – інтэрактыўная пляцоўка з займальнымі настольнымі гульнямі для дзяцей і дарослых

Разынка – музейная настольная гульня “Жыццё па Коласу”

Першая музейная гульня, падчас якой можна адчуць сябе вандроўнікам у часе і прасторы і даведацца пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа

16.00 – 17.00 майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг

15.00 – 19.00 – гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну)

ЧАСопіс у КОЛасавым домЕ

 

Выставачная зала.

15.00 -18.00 Пляцоўка “Беларускага гістарычнага часопіса”

Актыўнасці:

☑ Сінквейн для Коласа

☑ “Знайдзі пару” (квіз па паэтычных творах песняра)

☑ Паштоўка да 100-годдзя паэмы “Новая зямля”

 

Час гістарычнай рэканструкцыі!

Музейная сядзіба.

17.00 – 19.00 – «Прызыўны пункт» рускай імператарскай арміі ад ВГР “Нашчадкі”

Расповед пра ўніформу Першай сусветнай вайны, цікавыя моманты і факты пра Якуба Коласа ў гэты час.

Час танчыць!

15.00 – 18.00

Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”

15.00 – 16.00 – майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах ад фальклорнага ансамбля “Млынок”.  Гульні і спевы. Кіраўнік – Дар’я  Мардань

16.00 – 18.00 – танцы пад народныя інструменты ад музыкі і этнографа Алеся Лася

Алесь Лось – музыка, мастак, этнаінструментолаг. Капэла Алеся Лася “ТрыА” спыняе час і запрашае зрабіць разам падарожжа ў мінулае. Туды, дзе гучалі абэркі, мазуркі, вальсы, полькі… Разам мы даведаемся шмат цікавага пра гісторыю беларускіх танцаў, пачуем традыцыйную беларускую музыку ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, канешне ж, будзем танчыць.

 

18.00 – 19.00 – гурт  “Арацэя” запрашае ўпершыню пачуць песні з новага альбома "Галкі" жыўцом!

Арацэя - гэта музыка ў стылі world music, folk. Іх выступленне стане сапраўднай "фолк-дыскатэкай"! Можна танчыць да ўпаду, зачаравацца прыгожымі старажытнымі беларускімі песнямі, пазнаёміцца з цікавымі музычнымі інструментамі. Акунуцца ў атмасферу колавай ліры, ірландскага бузукі, жалейкі, перкусіі, адчуць энэргію аўтэнтычнага вакалу.

 

Час быць тэатралам!

 

Вялікая гасцёўня.

14.00 – 15.00 – “Беласнежка VS  Папялушка” спектакль ад студыі “Бусы”

Знаёмыя казкі? А што, калі два невялікія прадпрыемствы па ўборцы дома і рамонце абутку ўступяць у барацьбу адзін з адным? Што важней, прыбіраць ці рамантаваць абутак? Старыя казкі ў новым прачытанні! Змяняецца мір, і казкі разам з ім. Вашай увазе будзе прадстаўлены свет прадметнага тэатра! Сюжэты і артысты разыграюць новае прачытанне старых гісторый, напоўненае гумарам і сатырай, якое ператворыцца ў міні-шоу! Гэты спектакль здзівіць і рассмяшыць нават дарослых! Класіка гэта крута!

Узрост: 6-99 гадоў і ўсім, хто чытаў арыгіналы

Пастаноўка і выкананне: Уладзімір і Злата Глотавы. Аўтарскі пераклад і чытанне

Уваходны квіток – 10,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

22.00 – 23.00 – “Агата вяртаецца дадому”  монаспектакль Златы Глотавай

Страшна цікавая гісторыя Лінор Гаралік.

Заўсёды ёсць час для чароўных падарожжаў. Але часам мы не ведаем, што купляем білет толькі ў адзін канец… Вярнуцца дадому з казачнага лесу, небяспечнага, але поўнага чараўніцтва, бывае цяжэй, чым здаецца адной разумнай і адказнай дзяўчынцы Агаце. А нам варта паслухаць пра яе падарожжа, каб не сысці з дарогі, бо яна можа завесці нас зусім не туды, куды, як мы думаем, трапім, калі будзе паводзіць сябе "вельмі добра".

Каму будзе цікава?

Дзеці і падлеткі ад 8 да 14 гадоў і іх бацькі, педагогі, псіхолагі і ўсе, хто любіць страшна-цікавыя гісторыі.

Уваходны квіток – 15,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

 

Час слухаць музыку!

Вялікая гасцёўня.

15.00 – 16.00 – акцыя  “Вольны раяль”

20.05 – 21.00 – канцэрт гітарнай музыкі навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі “Ад Барока да суЧАСнасці”.

 

Час маляваць!

Адкрытая тэраса, ІІ паверх.

15.00 – 16.00 – мастар-клас па жывапісе

16.00 – 17.00 – майстар-клас па роспісе эка-торбы (колькасць месцаў абмежавана!)

 

18.00 – 19.00 – “Учора. Сёння. Заўтра.” Сеанс арт-тэрапіі.

Уваходны квіток – 15,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

 

 

Час глядзець!

 

Вялікая гасцёўня, фае 2-га паверха, кабінет Данііла Міцкевіча:

14.00 – 23.00 – “Паралелі”. Інтэрвенцыя мастацкіх работ скульптара Максіма Петруля ў мемарыяльнай прасторы экспазіцыі другога паверха музея Якуба Коласа

16.00 – 17.30 – куратарская экскурсія М. Петруля па выстаўцы “Паралелі”.

14.00 – 23.00 – “Выстаўка адной карціны”

Ю. Пэн «Майстар гадзіннікаў” (1924г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея; інфармацыйна-інтэрактыўнае суправаджнне экспазіцыі ў межах сумеснага праекта з Мінскім гадзіннікавым заводам ("Луч")

19.00 – 20.00 – куратарская прэзентацыя часовай экспазіцыі “Кола(с) часу”

 

Час цемры!

Экспазіцыйныя залы музея.

23.00 – 00.00 – “Музей навобмацак”: начная  квэст-экскурсія па музею

 

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

e-mail: info@kolasmuseum.by

сайт: www.kolasmuseum.by