background

Наш фотарэпартаж

04.11.2022

Глядзіце фотарэпартаж з другога дня святкавання 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Сёння адбылася XXXVI навуковая канферэнцыя “Каласавіны-2022”, у якой прынялі ўдзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, сталічных і абласных вышэйшых навучальных устаноў, музеяў і архіваў.
А ў 15.00 прайшло ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты  Якуба Коласа на кнігах”, пасля  на святочным вечары “Да сонца коласам узняцца…” прагучалі вершы і песні на словы Якуба Коласа ў выкананні артыстаў народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.
Фота навуковага супрацоўніка К. Саўчанка.

  • Наш фотарэпартаж
  • Наш фотарэпартаж
  • Наш фотарэпартаж
  • Наш фотарэпартаж