background

Новая сустрэча з С. Лескецем

27.10.2023

31 кастрычніка 2023 года а 18-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца сустрэча з Сяргеем Лескецем “Сустрэчы і знаходкі, новыя экспедыцыі ў пошуках вясковых знахароў”.

Сяргей Лескець – аўтар кнігі “Шэпт”, якая стала зборнікам партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам: чараўніц, знахарак і траўніц. 

На Беларусі да гэтай пары захавалася старажытная традыцыя лячыць словам, замовай. Традыцыя магічная і зачыненая для іншых перажыла выпрабаванні і ціск рэлігіі, Інквізіцыі, незапатрабаванасць і недавер нашчадкаў захавала сябе ў архаічным выглядзе. Дар і веды ашчадна захоўвалі і перадавалі цягам многіх пакаленняў, старанна выбіраючы кандыдатуру таго, каму будзе накавана лячыць, абараняць ад бед людзей, жывёлу і гаспадарку.

31 кастрычніка 2023 года, а 18-й гадзіне чакаем вас на творчай сустрэчы з Сяргеям Лескецем.

Кошт уваходнага білета – 5 руб.

Сардэчна запрашаем!