background

План мерапрыемстваў да Міжнароднага дня музеяў (сацсеткі, канал You-tube, сайт музея)

11.05.2020

Праграма Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў 2020" у Доме Коласа.

18 мая 2020

12.00 – 24.00

Анлайн – марафон "Happy hour"

У сетках Instagram, fb, vk кожную гадзіну (з 12. да 24) будуць з'яўляцца пытанні – асацыяцыі, падпісанты мусяць сабраць максімальную колькасць адказаў і атрымаць падарунак ад музея. Пытанні будуць звязаны з канкрэтнай лічбай і музейнымі прадметамі, аздабленнем, гісторыяй.

12.00 – 20.00

Гарадскі квэст "Падарожжа на край ночы"

У розных кропках горада Мінска, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, супрацоўнікі схаваюць ключы – адгадкі, якія наведвальнікі могуць анлайн (даслаць геалакацыю) ці офлайн (фота) знайсці і раскрыць галоўную таямніцу Коласа.

12.00 – 20.00

Падвядзенне вынікаў конкурсу "Назад у будучыню".

Да 16.00 доўжыцца 4 этап, пасля – абвяшчэнне пераможцаў. (Конкурс па мадэляванні карціны свету герояў паэмы "Новая зямля").

12.00 – 13.30 – віртуальная экскурсія па актуальных выставах Дома Коласа.

13.30 – Zoom meeting з супрацоўнікамі музея Якуба Коласа, сябрамі музея (чытаюць урыўкі любімых твораў розных аўтараў, адказваюць на пытанні падпісантаў) Відэа размесцяць у сетках.

18.00 – 19.00 – інтэрнет – квест па залах музея "Сакрэты дома Песняра".

19.00 – 20.00 – Серыя ролікаў да анлайн – выставы, прысвечанай аповесці "Дрыгва" і яе галоўнаму герою.

20.00 – 21. 00 – анлайн – гульня "Адгадай твор Якуба Коласа па трох словах", прэзентацыя выставы да Міжнароднага дня сям’і.

21.00 – 22. 00 – трансляцыя відэа – фільма "Якуб Колас і прырода".
Сумесны праект Дзяржаўнага літаратурна – мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры "Таямніца фондаў Песняра" да юбілею У. С. Караткевіча.

22.00 – 23.00 – Анлайн – праект "Сны Якуба Коласа", відэа са спальнага пакоя Я. Коласа з дэманстрацыяй рэчаў інтэр’еру, скрытых ад вачэй наведвальнікаў.

Прэзентацыя новага сайта музея.

23. 00 – 24. 00 – анлайн – гульня па сумеснай выставе музея Якуба Коласа і мастака Анатоля Бяляўскага і эксклюзіўнае відэа з яго майстэрні.