background

Праграма фестываля дзіцячай літаратуры “Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!”

16.02.2024

Праграма фестываля дзіцячай літаратуры
“Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!”

10.00 – пачатак працы фестываля дзіцячай кнігі

 Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа:

(другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)

  • 10.10 творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
  • 10.40 творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай;
  • 11.20  творчая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Карнаухавай;
  • 12.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;
  • 13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Паўлам Гушынцом;
  • 14.00 сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
  • 15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

*16.30. Тэатр “Бусы”, Спектакль “«Беласнежка vs Папялушка»” (6+)

Казка жыве ў кожным імгненні нашага жыцця! І мы самі - частка гэтых гісторый. Калі заўважаеш гэта, ужо немагчыма разбачыць вакол сябе чараўніцтва штодзённасці! Гэты спектакль - тэатр прадметаў! Вы абавязкова пазнаеце ў знаёмых прадметах знаёмых герояў!

*18.30. Тэатр “Бусы”, музычная казка “Стойкі алавяны салдацік” (3+)

Казка пераносіць нас у свет цацачных герояў - алавянага салдаціка, танцоркі, троля з табакеркі. Разам з казачнай гісторыяй дзеткі пазнаёмяцца з чароўнай музыкай скрыпкі, званочкаў, трыкутнікаў, музычных шкатулак, гуками гераічных маршаў і лірычных рамансаў.

Інтэрактыўныя пляцоўкі:

(першы паверх, экспазіцыйныя залы музея)

  • Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк;
  • Майстар-клас па маляванні ад мастачкі-ілюстратаркі выданняў “Калядаў” і “Летнім часам” Ліаны Жванія;
  • інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
  • тэматычныя фотазоны, пазлы, прагляд беларускамоўных мультфільмаў;
  • кніжны гандаль ад “Акадэмічнай кнігі”.

Уваходны білет на фестываль – 6,50 руб.

(кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!)

 

*Уваходны білет на спектаклі тэатра “Бусы”  

20 руб.- дзіцячы, 10 руб. - дарослы.

                 Сардэчна запрашаем прыняць удзел у фестывалі!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by