background

Прэзентацыя новай кнігі Міхася Пазнякова “Меж землёй и небом”

03.03.2023

9 сакавіка 2023 года а 16 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі Міхася Пазнякова “Меж землёй и небом”.

Міхась Паўлавіч Пазнякоў – вядомы беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык і мовазнаўца, аўтар больш сотні кніг, лаўрэат Нацыянальнай, многіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, уладальнік медаля Францыска Скарыны, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, актыўны грамадскі дзеяч.

У зборнік “Меж землёй и небом” увайшлі вершы Міхася Пазнякова з кнігі “Спявае жыта”, якія пераклаў на рускую мову беларускі паэт перакладчык, педагог, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Міхаіл Кулеш.

Галоўныя тэмы зборніка – любоў да мілай сэрцу Беларусі, да малой Радзімы, вернасць роднай зямлі, разважанні аб вечным, аб духоўных каштоўнасцях, зачараванне каханай жанчынай, захапленне прыгажосцю прыроды…

У імпрэзе, якая адбудзецца на адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5, прагучаць вершы Міхася Пазнякова на рускай і беларускай мовах.

 

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.com

e-mail: info@kolasmuseum.by