background

"Казачная" сустрэча

29.04.2022

Сёння ў музеі адбылася хоць і сапраўдная, але “казачная” сустрэча. З трэцякласнікамі гімназіі № 18 сустрэлася Алена Сцяпанаўна Масла – вядомая беларуская пісьменніца-казачніца.

  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча
  • "Казачная" сустрэча

Гімназісты паслухалі цікавы расповед пра тое, як ствараюцца кнігі, Алена Сцяпанаўна расказала цікавыя і смешныя гісторыя жыцця, артыстычна прачытала кнігу “Мяне завуць Лахнэска”. Госці паглядзелі мультфільмы па творах пісьменніцы, абмеркавалі яе творчасць і прыемна здзівілі тым, што цудоўна ведаюць казкі Алены Сцяпанаўны. Разам з класным кіраўніком Валянцінай Арсенцьеўнай Пяцько рабяты загадзя пачыталі творы казачніцы і задалі цікавыя пытанні. А яшчэ атрымалі творчае заданне - параўнаць мульцік "Лагодны воўк" з кнігай.

Разам з пісьменніцай на сустрэчы пабываў і яе персанаж – добрая Лахнэска.

Пасля мерапрыемства адбылася яшчэ адна важная падзея - ганаровая госця музея беларускі празаік, публіцыст, сатырык, галоўны рэдактар часопіса “Вожык” Юлія Францаўна Зарэцкая перадала ў фонды музея рукапісы малодшага сына Якуба Коласа Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча і часопісы з яго публікацыямі.