Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Прэс-рэліз
19 ліпеня 2023 года а 19-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца сустрэча з Сяргеем Лескецем “Падарожжа ў свет вясковай магіі”.
Сяргей Лескець – аўтар кнігі “Шэпт”, якая стала зборнікам партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам: чараўніц, знахарак і траўніц.
На Беларусі да гэтай пары захавалася старажытная традыцыя лячыць словам, замовай. Традыцыя магічная і зачыненая для іншых перажыла выпрабаванні і ціск рэлігіі, Інквізіцыі, незапатрабаванасць і недавер нашчадкаў захавала сябе ў архаічным выглядзе. Дар і веды ашчадна захоўвалі і перадавалі цягам многіх пакаленняў, старанна выбіраючы кандыдатуру таго, каму будзе накавана лячыць, абараняць ад бед людзей, жывёлу і гаспадарку.
19 ліпеня 2023 года, а 19-й гадзіне чакаем вас на творчай сустрэчы з Сяргеям Лескецям “Падарожжа ў свет вясковай магіі”, на якой аўтар падзеліцца партрэтамі апошніх людзей міфалагічнага абшару.
Кошт уваходнага білета – 3 рублі.
Сардэчна запрашаем!
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by