background

Спевы для душы

03.03.2022

Сёння незвычайна цёплы і светлы дзень. І справа тут не ў надвор'і.

  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы
  • Спевы для душы

Гэтым годам традыцыя Калядных сустрэч у Доме Коласа знайшла іншае адлюстраванне. Новы праект – літаратурна-музычны праект! – носіць назву “Масленіца ў Доме Коласа”. На масленічным тыдні прынята спяваць песні – песні душэўныя, духоўныя. І сёння нас чакала менавіта такое спеўнае свята.

Мы з радасцю віталі шаноўных, доўгачаканых гасцей – архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага ўладыку Сцяфана, прэс-сакратара Пінскай епархіі іерэя Іаана Гарбунова, журналіста і краязнаўцу Таццяну Канапацкую.

На свяце прагучалі душэўныя спевы ў выкананні мужчынскага хору Усясвяцкі Прыходу ў гонар Усіх Святых у Мінску, мастацкі кіраўнік Дзмітрый Такмакоў.

Была і яшчэ адна нагода сабрацца разам. У юбілейны год – год 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа – мы прадстаўляем усю вялікую таленавітую сям’ю Міцкевічаў. У канцы мінулага года адбылася важная падзея – былі выдадзены кнігі Евангелля ў перакладзе малодшага брата Якуба Коласа, Міхася Міхайлавіча Міцкевіча. Міхась Міхайлавіч пайшоў па слядах свайго старэйшага брата: скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, стаў настаўнікам, а таксама пісьменнікам і публіцыстам, быў актыўным прапагандыстам роднага слова. Важную частку літаратурнай спадчыны Міхася Міцкевіча складаюць яго рэлігійныя пераклады на беларускую мову. 

У Якуба Коласа быў вельмі прыгожы каліграфічны почарк, і вось гэта здольнасць перадалася і Міхасю Міхайлавічу. Менавіта па кнігам Евангелля мы можам у гэтым упэўніцца, бо яны рукапісныя, недрукаваныя, чым і цікавы!

Падрабязней аб Міхасю Міхайлавічу Міцкевічу і яго шчырай працы на карысць Бацькаўшчыны расказала на сустрэчы Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, унучка Якуба Коласа.