Адкрыцце часовай экспазіцыі “Паэма надзвычайнай прыгажосці” адбылося ў Дзяржаўнай установе “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”.
Выставу адкрылі дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Мацяс Ірына Уладзіміраўна і вядучы навуковы супрацоўнік Жасткова Алена Іванаўна.
Падчас праграмы "Па старонках паэмы "Новая зямля"" навуковыя супрацоўнікі музея правялі інтэрактыўныя заняткі і гульні з вучнямі ДУА “Гімназія №1 г. Слуцка”.
Дырэктар музея Якуба Коласа, Ірына Уладзіміраўна Мацяс, выступіла ў пасяджэнні метадычнага аб'яднання настаўнікаў Слуцкага раёна на базе ДУА "Гімназія №1 г. Слуцка" і прыняла ўдзел у інтэрактыўнай праграме "Па старонках паэмы "Новая зямля"".