Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Тэатральная тэрапія: ад каранёў да крылаў
Семінар-трэнінг псіхалагічнага тэатра
“Лютэя”
16 чэрвеня а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на семінар-трэнінг псіхалагічнага тэатра “Лютэя”.
Псіхалагічны тэатр «Лютэя» – першы ўнікальны псіхалагічны тэатр у нашай краіне. Гэта некамерцыйны праект, які мае сацыяльную накіраванасць. Місія тэатра – аказанне псіхалагічнай дапамогі сродкамі тэатра.
Аўтар ідэі, заснавальнік і кіраўнік тэатра "Лютэя" Наталля Віктараўна Раманчык –
прафесар кафедры кіравання і эканомікі вышэйшай школы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (г.Мінск, Рэспубліка Беларусь), кандыдат педагагічных навук, дацэнт па спецыяльнасці "Псіхалогія".
Унікальнасць тэатра ў стварэнні новай формы тэатральнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне, пастаноўку і паказ псіхалагічных спектакляў і іншых форм тэатральнай дзейнасці па аўтарскай методыцы Наталлі Раманчык, якая злучае магчымасці і эфекты тэатральнага мастацтва і псіхатэрапіі. Тэатру 28 гадоў і за гэты час было падрыхтавана больш за 30 псіхалагічных спектакляў. Больш за 500 разоў спектаклі і перфоманс-праекты былі паказаны гледачам у Беларусі і за яе межамі (Расія, Германія, Балгарыя і інш.)
Вынікам двухгадовай даследчай працы тэатра стала стварэнне псіхалагічнага фільма – спектакля “Вытокi. Датыкненне…”, прэм'ера якога адбылася 14 чэрвеня 2022 года. Псіхалагічны фільм-спектакль уяўляе сабой мадэль, прататып працэсу фарміравання і перадачы з пакалення ў пакаленне псіхалагічнай траўмы і магчымых спосабаў яе вылячэння.
Мы запрашаем на сустрэчу з тэатрам "Лютэя", каб разам з акцёрамі тэатра ў бяспечнай прасторы, атмасферы прыняцця і даверу адчуць сябе часткай нейкага цэлага, дакрануцца да каранёў – сустрэцца са сваімі продкамі, звярнуцца да гісторыі сваёй сям'і, да памяці пра тых, хто быў да нас. Бо ў вопыце папярэдніх пакаленняў, у вопыце кожнага роду, у нашай памяці захоўваецца наша генетычная спадчына, якая перадаецца ад продкаў да нашчадкаў і ўзнаўляецца ў наступных пакаленнях.
Пачатак а 19 гадзіне.
Кошт білета – 6 рублёў.
Сардэчна запрашаем!
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02; +375 29 704 86 35
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5