background

"Тут цяпер музей"

07.02.2024

  • "Тут цяпер музей"
  • "Тут цяпер музей"
  • "Тут цяпер музей"

Першы месяц выставы, прысвечанай 65-годдзю музея, адкрывае першы музейны прадмет, прыняты ў фонды тады яшчэ «Літаратурнага музея Якуба Коласа». Карціна Аляксандры Ануфрыеўны Паслядовiч "Смерць Мiхала" (кардон, гуаш), напісаная і перададзеная ва ўстанову ў 1959 годзе як першы экспанат. Менавіта гэты твор стаў сімвалам пачатку багатай гісторыі музея 65 гадоў таму.

 

У вітрыне – першая рукапісная кніга ўліку фондаў, куды і быў занесены першы запіс аб прыняцці гэтага прадмета. Кніга ўліку фондаў уяўляе сабой не толькі каштоўны дакумент, але і ўнікальны гістарычны артэфакт, які дазваляе дакрануцца да гісторыі, убачыць, як зараджалася калекцыя музея, якія экспанаты былі прыняты ў яго фонды, якім чынам вёўся ўлік і арганізацыя музейнага збору.

 

Сёння захаваная кніга ўліку фондаў становіцца своеасаблівым часавым мастом, які пераносіць нас у мінулае і дазваляе адчуць атмасферу таго часу, калі музей толькі пачынаў сваю дзейнасць і рабіў першыя крокі ў папулярызацыі творчасці знакамітага беларускага пісьменніка, беларускай культуры і літаратуры ў цэлым.