background

У Дзень беларускага пісьменства

06.09.2021

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прыняў удзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства.

  • У Дзень беларускага пісьменства
  • У Дзень беларускага пісьменства
  • У Дзень беларускага пісьменства
  • У Дзень беларускага пісьменства
  • У Дзень беларускага пісьменства
  • У Дзень беларускага пісьменства
  • У Дзень беларускага пісьменства
  • У Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна гэта свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У гэтым годзе гасцей вітаў горад Капыль Мінскай вобласці.

На выставачнай пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа для наведвальнікаў працавала часовая экспазіцыя да 100-годдзя вяртання Якуба Колса ў Беларусь “Туды, на захад!” (Абаянь – Мінск). На экспазіцыі былі прадстаўлены матэрылы аб педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа на Куршчыне, у Белпедтэхнікуме, БДУ, настаўніцкіх курсах у Слуцку, навуковай дзейнасці ў Інбелкульце, Акадэміі навук, рукапісы і фотаздымкі  пісьменніка, выданні твораў розных гадоў.

А таксама адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання зборніка Якуба Коласа “Водгулле”.  Гэта другі зборнік вершаў Якуба Коласа, у які ўвайшлі 114 твораў, напісаных у 1908-1921 гг. большасць з іх падрыхтавана ў час Першай сусветнай вайны.

Наведвальнікі свята таксама змаглі пазнаёміцца з першымі ў XXI стагоддзі кніжнымі выданнямі Якуба Коласа для дзяцей, якія былі выдадзены па замове музея. Усе тры кнігі — «Міхасёвы прыгоды», «Савось-распуснік. Рак-вусач», «Якуб Колас — дзецям» — маляўніча аформіла таленавіты кніжны графік Алеся Жыткевіч. Зробленыя ёй ілюстрацыі арганічна ўпісваюцца ў створаныя Якубам Коласам мастацкія вобразы і параўнанні.

Яшчэ адна цікавостка пляцоўкі музея – настольная гульня “Жыццё па Коласу”. Гэта першая музейная гульня, пад час якой можна адчуць сябе вандроўнікам у часе і прасторы і даведацца пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа.