background

Віншуем пераможцу музейных конкурсаў!

24.05.2020

Супрацоўнікі музея заўсёды шчыра рады, калі кола прыхільнікаў і знаўцаў творчасці Якуба Коласа пашыраецца. І сёння мы ад душы віншуем спадарыню Вікторыю Каліш з Маладзечна - пераможцу нашых конкурсаў "Сакрэты Дома Песняра" і "Адгадай твор Якуба Коласа па трох словах", якія былі абвешчаны ў Міжнародны дзень музеяў.

Вікторыя уразіла сваёй эрудыцыяй, выдатным веданнем беларускай мовы, біяграфіі і творчасці Песняра, а таксама тым, што хутчэй за іншых удзельнікаў даслала правільныя адказы на складаныя заданні. За што атрымала прызы-сюрпрызы і экскурсію па сядзібе Песняра, даведалася аб яе таямніцах. Загадала запаведныя жаданні пад дубамі, пасаджанымі Якубам Коласам у 40-я гады мінулага стагоддзя. І канешне ж, яны абавязкова спраўдзяцца!

Вікторыя расказала, што вельмі любіць казкі Якуба Коласа і перадае сваё захапленне трохгадовай дачцэ Уллянцы!

А калі сітуацыя ў свеце наладзіцца, і ўсё вернецца да былога, мы чакаем дзяўчат на нашых цікавых майстар-класах, тэатралізаваных экскурсіях і іншых мерапрыемствах!