background

"Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця"

05.05.2023

  • "Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця"
  • "Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця"
  • "Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця"
  • "Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця"
  • "Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця"
  • "Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця"
  • "Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця"

Ва Узбекістане пачаліся здымкі фільма "Я.Колас. Кніга Ташкенцкага быцця". Рэжысёр-пастаноўшчык Галіна Адамовіч. Аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз. Над фільмам працуюць спецыялісты як з беларускага так і з узбекскага боку, на пляцоўцы пануе творчая і сяброўская атмасфера. 1 мая ў кадры кінакамеры сустрэча праўнучкі вялікага пісьменніка Васіліны Міцкевіч (галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, кандыдат сацыялагічных навук) з Саюзам пісьменнікаў Узбекістана, у тым ліку з паэтамі, якія дагэтуль з натхненнем займаюцца перакладам вершаў Якуба Коласа . Здымкі гэтак жа праходзілі і ў доме-музеі Гафура Гуляма. Адбылася незабыўная сустрэча дачкі пісьменніка Гафура Гуляма Олмас Гафураўны і праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч. Адной з лакацый фільма стаў помнік паэту ў Ташкенце. Аўтар помніка скульптар Марына Барадзіна гэтак жа пабывала на здымачнай пляцоўцы. Здымкі працягнуцца да 9 мая.