Адбылася прэзентацыя юбілейных мерапрыемстваў, запланаваных Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва музея з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтралізаванай сістэмай дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, установамі адукацыі і турыстычнымі фірмамі. Прагучалі творы Якуба Коласа, якія дапамаглі стварыць на імпрэзе творчую атмасферу, што заўсёды панавала побач з асобай Песняра. Удзельнікі круглага стала азнаёміліся таксама з прысвечанай Якубу Коласу часовай экспазіцыяй Музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі .
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з імпрэзы.