background

З Міжнародным днём роднай мовы!

21.02.2024

  • З Міжнародным днём роднай мовы!
  • З Міжнародным днём роднай мовы!
  • З Міжнародным днём роднай мовы!
  • З Міжнародным днём роднай мовы!
  • З Міжнародным днём роднай мовы!
  • З Міжнародным днём роднай мовы!
  • З Міжнародным днём роднай мовы!
  • З Міжнародным днём роднай мовы!
  • З Міжнародным днём роднай мовы!

Шаноўныя сябры! Шчыра віншуем вас з Міжнародным днём роднай мовы! Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Народны паэт Беларусі Якуб Колас − адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і новай беларускай літаратуры. І сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбываюцца шматлікія імпрэзы, прысвечаныя святу. Філіял “Мікалаеўшчына” арганізаваў тэматычныя мерапрыемствы і экскурсіі: на свята на радзіме Песняра завіталі вучні Горкаўскай сярэдняй школы Стаўбцоўскага р-на і гімназісты з Нясвіжа.