background

З юбілеем!

08.06.2022

Сёння спаўняецца 55 гадоў філіялу музея “Мікалаеўшчына”.

  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!
  • З юбілеем!

8 чэрвеня 1967 года ў Смольні быў адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Музейная плошча складаецца з дзвюх частак: мемарыяльнай і літаратурнай. Мемарыяльная хата, дзе доўгі час жыў брат Якуба Коласа Іосіф Міцкевіч з сям’ёй, музеефікавана да 90-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў 1972 годзе.

Інтэр’ер мемарыяльнай хаты адноўлены па ўспамінах родных паэта. Этнаграфічныя рэчы адлюстроўваюць тагачасны сялянскі побыт, тут захоўваецца дух сям’і Міцкевічаў. На сядзібе адноўлены хлеў, гумно, у пабудаваным двухпавярховым будынку змешчана літаратурная экспазіцыя, якая знаёміць з дзіцячымі і юнацкімі гадамі паэта, далейшым яго жыццёвым і творчым шляхам. Лісты Якуба Коласа да землякоў, фотаздымкі, каштоўныя дакументы, рэдкія выданні твораў паэта, арыгінальныя матэрыялы не пакідаюць абыякавымі тых, хто наведвае гэты адметны і дарагі кожнаму беларусу куточак.

Сёння на Стаўбцоўшчыне чатыры мемарыяльныя сядзібы, звязаныя з жыццём народнага паэта: Акінчыцы, Ласток, Альбуць і Смольня.

Адрас філіяла: 

вул. Сенкевіча, д. 6, г. Стоўбцы, 222660, Мінская вобласць
тэл. 8 01717- 71-976