Дружба праменняў: Якуб Колас і Казахстан
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшло ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі "Дружба праменняў: Якуб Колас і Казахстан", у якім прыняў удзел беларускі паэт, празаік, перакладчык, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Паэтка Гулімхан Амергалі прачытала вершы на рускай і казахскай мовах. Унучка Якуба Коласа Вера Даніілаўна Міцкевіч і праўнучка Песняра галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Валер'ўна Міцкевіч распавялі пра тое, як былі звязаны лёсам Якуб Колас і Казахстан.
чытаць далей →